Наталля Сахарчук / ctv.by
Беларусаў сталі палохаць адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю ў сацсетцы Threads. На дзяржаўным тэлеканале СТБ ўвечары 27 верасня выйшаў сюжэт, у якім сацсетку назвалі пагрозай бяспецы.
"Мы з вамі неаднаразова разбіралі і казалі ў вашай адной з праграм наконт Threads. На сённяшні момант гэта сапраўды пагроза бяспецы. Чаму? Таму што многія людзі наогул не разумеюць гэтую сацыяльную сетку", — заявіла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Наталля Сахарчук.
Паводле яе, самымі актыўнымі карыстальнікамі сеткі з'яўляюцца людзі ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Яны, маўляў, хочуць быць у трэндзе, таму актыўна размяшчаюць пасты з крытыкай.
"Усе выдатна зразумелі адно, што дастаткова напісаць нейкую эсэмэску ў Threads... Напрыклад, мне не спадабалася, якія прадукты на паліцы, альбо мне не спадабалася, як паглядзеў на мяне супрацоўнік ДАІ, альбо мне не спадабалася, як прайшоў міма і здзейсніў нейкае дзеянне ў дачыненні", — абурылася прадстаўніца МУС.
Яна заявіла, што за свае словы карыстальнікі сацсетак павінны адказваць. Міліцыя актыўна маніторыць сацсеткі, і некаторых карыстальнікаў ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Сахарчук прыгразіла, што адказнасць можа быць і крымінальнай: "Таму што трэба думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы сябе не прымусяць чакаць".
Раней асаблвую ўвагу міліцыі прыцягвалі ролікі ў TikTok.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут