Пабіты тэмпературны рэкорд: ён трымаўся 60 гадоў

11/07/2021 - 09:51
У спёку трэба піць як мага болей вады / Unsplash.com

10 ліпеня новыя тэмпературныя рэкорды былі зафіксаваны на 11 метэастанцыях у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Адзін з пабітых рэкордаў трымаўся больш за 60 гадоў, пішуць Naviny.by у телеграм-канале.

Найбольш спякотна было ў Жлобіне  —  + 33 °C (ранейшы лакальны максімум дня  — + 30,9 °C у 1989 годзе). У Полацку паветра прагрэлася да  + 32,5°C ( + 31,7 °C у 2006 годзе), Вілейцы — да + 31,8 °C            ( + 31 °C у 1959-м).

Аднавіліся рэкорды ў Віцебску —  + 31,7 °C (+ 30,6 °C), Бярэзінскім запаведніку — + 31,6 °C (+30,9 °C), Сянно — + 31,5 °C ( + 31,1 °C), Слаўгарадзе — + 31,2 °C ( + 29,6 °C), Оршы — + 31,1  °C ( + 30,1 °C), Лепелі — + 31,1 °C ( + 30,7 °C) — ранейшыя экстрэмумы на гэтых метэастанцыях ставіліся да 2006 года.

Яшчэ два новых максімума зафіксавана ў Касцюковічах — +30,8 °C (+30,2 °C у 2010 годзе) і Мсціслаўлі — + 30,1 °C (+ 28,6 °C тады ж).

Абсалютны экстрэмум дня трымаецца з 2006 года ( + 33,8 °C у Брэсце).

Цяперашняя спякота да + 36 °C захаваецца да канца наступнага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі