Па "вышцы" — 4. Мінабароны Расіі выклала ў сетку залікоўку Юрыя Гагарына

12/04/2021 - 07:04
Юры Гагарын / 60cosmonauts.mil.ru

Да юбілейнай даты — 60-годдзю з дня першага палёту чалавека ў космас — міністэрства абароны Расіі выклала ў сетку шэраг цікавых дакументаў.

У прыватнасці, апублікаваныя аўтабіяграфія, напісаная ад рукі, і першая заліковая кніжка слухача ваенна-паветранай акадэміі Юрыя Гагарына. Большасць прадметаў ён здаваў на "выдатна", але па вышэйшы матэматыцы будучы першы касманаўт стабільна атрымліваў 4. Яшчэ адно "добра" стаіць насупраць "англійскай мовы".

Таксама апублікаваныя палётнае заданне, пасведчанне касманаўта №1 і загад аб прысваенні старэйшаму лейтэнанту Гагарыну пазачарговага звання маёра. Загад быў падпісаны 12 красавіка напярэдадні палёту.

Гагарын стаў першым чалавекам, які здзейсніў палёт у космас. 12 красавіка 1961 года на караблі "Усход-1" за 108 хвілін ён абляцеў зямлю. Гэта быў яго адзіны палёт. Хоць ён працаваў у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў і рыхтаваўся да новай экспедыцыі.

У 1968 годзе Юрый Гагарын загінуў у авіякатастрофе. Прычыны і абставіны гэтай трагедыі застаюцца не да канца высветленымі да гэтага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі