Па справе аб падпале дома Гайдукевіча затрымалі больш за 20 чалавек

15/09/2021 - 19:21

Па справе аб падпале дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча КДБ затрымаў больш за 20 чалавек, паведаміў тэлеканал СТБ. 

Асноўныя падазраваныя барысаўская сям'я Вацяховічаў. Як вынікае з тэлесюжэту, сачыць за імі пачалі яшчэ да нападу на дом Гайдукевіча. Прадстаўнікі спецслужбаў паведамілі, быццам Вайцяховічы планавалі напады не толькі на Гадукевіча, але і на вядоўцаў дзяржаўных тэлеканалаў, былых і дзеючых супрацоўніка сілавых структур, а таксама суддзяў. "У якасці магчымых спосабаў учынення тэрактаў яны разглядалі знішчэнне маёмасці пералічаных асоб шляхам падпалу альбо іх выкраданне і катаванні з мэтай запісу так званых пакаянных відэа", — кажа намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Вайцяховічам, па яго словах, дапамагалі іншыя: кур'еры, якія перадавалі грошы, людзі, якія вялі назіранне, рэкагнасцыроўку на мясцовасці, давалі апаратуру для "запісу тэрарыстычных актаў і перадачы гэтых відэазапісаў замежным заказчыкам"

Паведамляецца, што спецслужбы выявілі Вайцяховічаў, калі тыя паставілі трэкер на машыну міліцыянта. Пасля гэтага за барысаўскай сям'ёй сачылі. І ў дзень нападу на дом Гайдукевіча, маўляў, былі прынятыя меры па "недапушчэнні знішчэння маёмасці Гайдукевіча і прычыненні шкоды яго жыццю і здароўю"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі