Орбан мае 12 патрабаванняў да ЕС, у тым ліку "саюз без Украіны"

15/03/2025 - 15:07

Віктар Орбан / Getty Images

Віктар Орбан ізноў наехаў на Еўрасаюз. І выкаціў 12 патрабаванняў “ад венгерскага народу”.

Сярод іх — выгнаць агентаў Сораса (якім ён сам з’яўляецца), забараніць “ненатуральнае перавыхаванне нашых дзяцей” і абараніць хрысціянскую спадчыну Еўропы. Напрыканцы — “за саюз, але без Украіны”.

Адкуль раптам чарговы ўсплёск актыўнасці Орбана і спробаў абараніць Венгрыю ад вераломных і распусных еўрабюракратаў? Прыступ патрыятызму тлумачыцца проста: рэйтынг яго партыі ўжо больш за тры месяцы ніжэйшы, чым у апазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі