Нягледзячы на затрыманні і ператрусы, у штабе Бабарыкі праца кіпіць

18/06/2020 - 12:50

Нягледзячы на затрыманні і ператрусы, у мінскім штабе патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі праца кіпіць. Карэспандэнт Еўрарадыё пабываў там удзень 18 чэрвеня. У штабе працягваецца праверка сабраных подпісаў.

"Мы працуем у штатным рэжыме, працягваем працу, не мяняем нічога ў нашай дзейнасці, — кажуць там. — Падлік, верыфікацыя, падрыхтоўка галасоў".

У чацвер было заяўлена, што за вылучэнне Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты ўжо сабрана 425 тысяч подпісаў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пацвердзіла, што 150 тысяч подпісаў ужо было здадзена.

На пятніцу запланаваны прэс-канферэнцыя і стрым а 19-й. Там пойдзе гаворка пра далейшыя дзеянні. "Цяпер мы чакаем заяву ад афіцыйных структур па пытанні затрымання Віктара і Эдуарда", — кажуць у штабе.

Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард, кіраўнік яго штабу, былі затрыманы раніцай 18 чэрвеня. Іх не выклікалі позвамі, проста спынілі аўтамабіль і затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі