НПЗ "Газпрама" ў Башкартастане атакавалі дроны

14/07/2026 - 09:14

Выбухі ў Салаваце / telegram.me/bbcrussian

Украінскія дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод "Газпрамнафтахім Салават". Ён размяшчаецца ў горадзе Салаваце Рэспублікі Башкартастан— гэта прыкладна за 1400 км ад украінскай мяжы.

Відавочцы паведамляюць пра серыю выбухаў. У сацсеткі трапілі кадры, на якіх відаць цёмныя клубы дыму над тэрыторыяй завода.

Кіраўнік Башкартастану Радзій Хабіраў заявіў пра адбітую атаку і падзенне абломкаў беспілотнікаў.

НПЗ у Салаваце — адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў Расіі. У верасні 2025-га ўкраінскія дроны двойчы атакавалі прадпрыемства, паведамлялася пра пажар на ўстаноўцы першаснай перапрацоўкі.

Таксама дроны атакавалі Афіпскій НПЗ у Краснадарскім краі РФ, піша hromadske.ua. Паведамляецца, што на тэрыторыі завода пачаўся пажар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі