Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра падпрацоўвае ў Абхазіі

03/08/2026 - 12:25

Рэжысёр Дзмітрый Акімаў у Моладзевым тэатры непрызнанай Рэспублікі Абхазія / instagram.com/apsua_achar_theatre

Рэжысёр Дзмітрый Акімаў, які стаў мастацкім кіраўніком Беларускага Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, працуе яшчэ і ў непрызнанай Рэспубліцы Абхазія. Гэта заўважыла выданне "Зеркало".

Ён ставіць спектакль "Партрэт Дарыяна Грэя" паводле твора Оскара Уайльда ў абхазскім Дзяржаўным рускім тэатры драмы імя Фазіля Іскандэра. Як паведаміла прэс-служба тэатра ў сацсетках, прэм'ера прызначаная на 18 снежня.

Летась Акімава з 40-годдзем віншаваў абхазскі Дзяржаўны маладзёжны тэатр.

Акімаў — расіянін. Мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра яго прызначылі ў сакавіку 2026 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Вольгу Няфёдаву, якая кіравала тэатрам з 2020-га

Днямі стала вядома, што новы сезон у верасні Купалаўскі тэатр плануец адкрыць прэм'ерай "Сэрца на далоні" паводле рамана Івана Шамякіна. Пастаноўкай спектакля займаецца Акімаў.

Большая частка трупы купалаўскага тэатра звольнілася ўлетку 2020-га на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Ад таго часу тэатр не можа набраць дастатковую колькасць новых акцёраў, таму запрашае іх з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі