Аэрапорт імя Рональда Рэйгана / Reuters
Увечары 29 студзеня пад Вашынгтонам пацярпеў крушэнне рэгіянальны пасажырскі самалёт авіякампаніі American Airlines. Як паведамляюць СМІ, ён сутыкнуўся з вайсковым верталётам каля аэрапорта імя Рональда Рэйгана.
Авіякампанія паведаміла, што на борце камерцыйнага самалёта было 60 пасажыраў і чатыры чальцы экіпажу, піша Reuters. На борце вайсковага верталёта UH-60 знаходзіліся трое вайскоўцаў.
Сутыкненне трапіла на запіс камеры відэаназірання, устаноўленай у Цэнтры Кенэдзі. Пасажырскі самалёт у выніку сутыкнення ўпаў у раку Патамак.
Паведамляецца пра ахвяры, але іх колькасьць пакуль не пацверджаная. Паводле звестак СМІ, з вады дасталі некалькі целаў, але выжылых пакуль не знайшлі.
У аэрапорце імя Кенэдзі адмянілі вылеты і пасадкі самалётаў. Каля паліцэйскага прычала на Патамаку знаходзяцца машыны хуткай дапамогі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут