Некаторыя лекі ў беларускіх аптэках з пачатку года падаражэлі на 61%

15/04/2022 - 11:59

Некаторыя лекі ў беларускіх аптэках з пачатку года падаражэлі на 61%. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Аднак самі лекі не называе. Адзначаецца, што гэта "лекавыя прэпараты, якія карыстаюцца павышаным попытам у насельніцтва".

Мінаховы здароўя пералічае аптэкі, у якіх кошты выраслі "неабгрунтавана". Гэта "Мая аптэка", "Флора Фарм", "Сетка аптэк", "Сацфарма", "Фармпраект". Туды чыноўнікі накіравалі лісты з папярэджаннем, што "неабгрунтаваны" рост коштаў недапушчальны. Дарэчы, гэтыя цэны былі зафіксаваныя падчас праверкі ў сакавіку. Зусім магчыма, што за наступныя тыдні яны маглі працягнуць рост.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі