Джо Байдэн / The White House
Журналіст амерыканскага тэлеканала CBS News Скот Пеллі распытаў у амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна пра ядзерную вайну.
Пеллі пацікавіўся, што Байдэн сказаў бы расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, калі б той разглядаў магчымасць скарыстаць хімічную ці тактычную ядзерную зброю.
“Не трэба. Не трэба. Не трэба. Гэта змяніла б твар вайны як нішто іншае з часовы Другой сусветнай”, — сказаў Байдэн.
Журналіст спытаў, якімі былі б наступствы ў выпадку, калі б Пуцін усё ж “перайшоў рысу”.
“Вы думаеце, я сказаў бы вам, калі б ведаў пэўна, што гэта будзе? Вядома, я не сказаў бы вам”, — сказаў Байдэн. Ён сказаў толькі, што ў выпадку ўжывання ядравай зброі Расія стане “яшчэ большымі ізгоямі ў свеце, чым калі-небудзь”. Але пра тое, як менавіта ЗША плануюць узмацніць ціск, нічога не распавёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут