Але празмернага ўжывання трэба пазбягаць / pixabay
Ужыванне ўсяго двух-трох кубкаў кавы ў дзень можа падаўжаць жыццё і зніжае рызыку развіцця "ўзроставых" захворванняў, паляпшае здароўе ў цэлым. Да такога вываду прыйшлі навукоўцы Кацця Лопес і Радрыга Кунья паводле вынікаў агляду больш за паўсотні навуковых даследаванняў уплыву кавы на здароўе.
"Ужыванне кавы зніжае асноўныя прычыны смяротнасці [...] смяротнасць, звязаную з сардэчна-сасудзістымі, цэрэбраваскулярнымі, анкалагічнымі і рэспіраторнымі захворваннямі, а таксама некаторыя з асноўных прычын функцыянальнага пагаршэння ў пажылых людзей, такія як страта памяці, дэпрэсія і слабасць", — заяўляюць даследчыкі.
Умеранае ўжыванне кавы, паводле вынікаў агляду Куньі і Лопес, у сярэднім павялічвае працягласць жыцця на 1,8 года. Пад "умераным" ужываннем маюцца на ўвазе дзве-тры кубкі ў дзень.
Розныя навуковыя даследаванні паказваюць наступныя дадзеныя пра карысць кавы для здароўя:
Аднак навукоўцы папярэджваюць: важна захоўваць умеранасць, бо празмернае ўжыванне кавы можа выклікаць трывожнасць, праблемы са сном і павышаны крывяны ціск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут