Топ‑5 фільмаў для сямейнага прагляду на Вялікдзень

05/04/2026 - 13:22

У коле сям'і / kanal-o.ru

На Вялікдзень прынята хадзіць у госці або запрашаць іх да сябе. Еўрарадыё падрыхтавала топ‑5 фільмаў, якія можна паглядзець у коле сяброў разам з дзецьмі.

“Бунт вушастых” — анімацыйная камедыя пра велікоднага трусіка, які марыць стаць бубначом у Лос-Анджэлесе. Фільм напоўнены гумарам, музыкай і прыгодамі, якія спадабаюцца дзецям і дарослым.

“Незвычайная прыгода ў горадзе велікодных яек” — яшчэ адзін анімацыйны фільм для ўсёй сям’і. Птушаняты разам з трусікамі ды іншымі героямі з нецярпеннем чакаюць Вялікдня. У іх ёсць запас яек, і яны вераць, што абавязкова змогуць пафарбаваць іх да свята. Але аднойчы ў горадзе з’яўляецца злодзей.

“Віня Пых: Вясновыя дні з малым Ру” — цёплы анімацыйны фільм ад Disney, у якім Ру арганізуе вясёлае святкаванне Вялікдня для ўсіх жыхароў чарадзейскага лесу.

“Вялікая велікодная прыгода малыша Х’ю” — сямейная камедыя пра вялікага дружалюбнага качаня, які разам з сябрамі спрабуе выратаваць Вялікдзень, калі ўсё ідзе не так.

“Велікодны трусік едзе да нас” — класічны анімацыйны фільм пра тое, як добры велікодны трусік прыносіць дзецям радасць і ўводзіць велікодныя традыцыі.

Са святам і прыемнага прагляду!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі