Насця Рыбка можа прыляцець у Мінск. Ці не

22/01/2019 - 14:58

Вызваленне Насці Рыбкі з-пад варты ў Расіі звязанае з адпаведным даручэннем Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей у каментары TUT.by

— Усе даручэнні прэзідэнта, якія МЗС атрымлівае, выконваюцца беспярэчна, якасна і ў тэрмін, — заявіў Макей.

— Гэта значыць вызваленне Насці Рыбкі — вынік працы МЗС?

— Гэта комплексная заслуга. Яна вызвалена пад падпіску аб нявыездзе, — растлумачыў Макей.

Цікава, што напачатку міністр заявіў, што Рыбка вызваленая пад абавязальніцтва аб яўцы і таму можа прыляцець у Мінск, але абавязаная з'явіцца ў суд па першым патрабаванні. Пазней гэтыя словы зніклі з інтэрв'ю: замест іх з'явілася фраза, што Насця Рыбка вызваленая пад падпіску аб нявыездзе.

Як паведамляла Еўрарадыё, беларускі кіраўнік даручыў дыпламатычнаму ведамству заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насця Рыбка. 

Насцю Рыбку, як і Алекса Леслі (Аляксандра Кірылава), Марыя Жаркову і Андрэя Жажко вінавацяць ва ўцягванні ў занятак прастытуцыяй. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 22.01:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі