NASA паказала, як чорная дзірка паглынае зорку

24/10/2015 - 10:52

NASA апублікавала анімацыю, якая паказвае працэс разбурэння зоркі, што апынулася занадта блізка да чорнай дзіркі. Гэты працэс назвалі прыліўным разбурэннем. У роліку бачна, як чорная дзірка захоплівае асноўную частку рэчыва зоркі, у той час як невялікая яе доля адлятае ў космас.

Так можна ўявіць, што сапраўды адбылося ў цэнтры галактыкі ў 290 мільёнах светлавых год ад нас. Працэс разбурэння зоркі зафіксавалі тры розныя рэнтгенаўскія тэлескопы. Сістэма з двух масіўных аб’ектаў атрымала назву ASASSN-14li. Мяркуецца, што яе маса складае некалькі мільёнаў сонечных масаў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі