Крымінальны кодэкс, ілюстрацыйнае фота / sb.by
За паўтара года года ў Беларусі па палітычных матывах (за "экстрэмісцкія злачынствы") асудзілі больш за 2,5 тысячы чалавек. Такую статыстыку агучыў генпракурор Дзмітрый Гара.
"За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачванне па больш чым 2 тыс. крымінальных спраў гэтай катэгорыі ў дачыненні да 2,5 тыс. асоб. Праваахоўнымі органамі прымаюцца меры па прыцягненні да крымінальнай адказнасці ўсіх асоб, якія ўчынілі экстрэмісцкія і тэрарыстычныя злачынствы з 2020 года", — адрапартаваў чыноўнік.
Абвінавачанні ў "экстрэмізме" і "тэрарызме" пасля 2020 года выкарыстоўваюцца рэжымам Лукашэнкі для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумцамі.
Таксама Гара сказаў, што з 2022 года ў суд у парадку спецвытворчасці былі накіраваныя крымінальная справы на больш як 150 чалавек. Такія справы пачынаюць на палітычных уцекачоў, які знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Суд па іх праводзяць завочна.
Акрамя таго генпракурор пахваліўся, што паводле заявы яго ведамства Вярхоўны суд прызнаў Аб'яднаны пераходны кабінет тэрарыстычнай арганізацыяй, а Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — экстрэмісцкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут