Выдавец Андрэй Янушкевіч
У базе вышуку МУС Расіі з'явіліся імёны беларускіх незалежных выдаўцоў.
Цяпер у Расіі ў вышук абвешчаныя Ілля Андрэеў (выдавецтва "Гутэнберг"), Ігар Логвінаў (заснавальнік выдавецтва "Логвінаў") і Андрэй Янушкевіч (выдавецтва "Янушкевіч" і кнігарня "Кнігаўка").
Андрэеў і Логвінаў унесеныя ў спіс 6 кастрычніка, Янушкевіч — 7 кастрычніка. Згодна з карткамі, усіх шукае МУС Беларусі. Канкрэтныя артыкулы, якія інкрымінуюць выдаўцам, не называюцца.
Сёлета ў сакавіку КДБ прызнаў заявіў пра існаванне "экстрэмісцкага фармавання", якое нібыта складаюць выдавецтвы Логвінава і Янушкевіча разам з фондам Kamunikat і яго выдавецтвам. Перад тым, у лютым, статус "экстрэмісцкага фармавання" у КДБ надалі выдавецтву "Гутэнберг". Усе гэтыя выдавецтвы дзейнічаюць па-за межамі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут