Аляксандр Лукашэнка і Мін Аун Хлайн / прэс-служба Лукашэнкі
У парламент М'янмы звярнулася Міністэрства планавання і фінансаў краіны. Ведамства просіць даць дазвол на атрыманне крэдыту ў Беларусі. На гэта звярнула ўвагу Радыё Свабода.
Крэдыт, як паведамляецца, будзе прызначаны на набыццё беларускіх тавараў, сучаснай тэхнікі і абсталявання, тэхналогій і паслуг.
Аб’ём крэдыту не агучваецца. Паведамляецца толькі, што льготны пэрыяд аплаты крэдыту будзе дзейнічаць год пры пяцігадовым тэрміне яго выкарыстання.
Вынікі разгляду пытання пакуль невядомыя.
Генеральнае пагадненьне аб выдачы экспартных крэдытаў урады Беларусі і М’янмы падпісалі 28 лістапада 2025 года. Крэдыторамі вызначаныя Банк разьвіцця Беларусі і "Белінвестбанк". Дадатковым страхаўшчыком будзе "Белэксімгарант".
Сёлета ў жніўні ў Беларусь прылятаў кіраўнік ваеннай хунты з М'янмы Мін Аун Хлайн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут