Абсталяванне завода / machineryline.kz
Асфальтабетонны завод з Расіі плануецца перавезці ў Гомельскую вобласць Беларусі. Гаворка пра вытворчасць у кантэйнерным выкананні, сабраную нямецкім брэндам Benninghoven.
Цяпер завод знаходзіцца ў Ліпецку. Гомельскі дарожна-будаўнічы трэст №2 шукае, хто б узяўся перавезці яго ў нашу краіну. На працэдуру закупкі звярнула ўвагу выданне "Флагшток".
Адрасам пастаўкі ўказваецца Калінкавіцкі раён, Сыродскі сельсавет, 4/1. Мяркуючы па ўсім, туды і плануюць перамясціць завод.
Каб зрабіць гэта, спатрэбіцца 11 рэйсаў еўрафур для зборнага грузу і 33 рэйсы пляцовак. У склад грузу ўваходзяць шматтонныя габарытныя канструкцыі: прыёмны бункер, сушыльны барабан, элеватар і іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут