Нарвегія высылае трох расійскіх дыпламатаў

06/04/2022 - 14:22

Трох дыпламатаў высылае Нарвегія. Як заявіла міністр замежных спраў Аннікен Хюітфельт, яны абвешчаныя персонамі нон грата за "несумяшчальную з іх дыпламатычным статусам дзейнасць".

Па словах кіраўніцы нарвежскай дыпламатыі, асаблівую ўвагу непажаданай дзейнасці Расіі сталі надаваць пасля трагедыі ва ўкраінскай Бучы. "Гэта наступства жахлівага раскрыцця злачынстваў расійскіх войскаў супраць мірных жыхароў, у прыватнасці, у горадзе Буча пад Кіевам", — патлумачыла яна.

Па падліках СМІ, за апошнія дні з розных краін ЕС былі высланыя больш за 200 расійскіх дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі