Надзеі Саўчанка ўручылі копію прысуду з перакладам

27/03/2016 - 12:29

Украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, прызнанай вінаватай у забойстве расійскіх журналістаў, уручылі копію прысуду Данецкага гарадскога суда і яго пісьмовы пераклад. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на прэс-службу гарсуда. З дня ўручэння копіі прысуду пачынаецца адлік тэрміну апеляцыйнага яго абскарджання, які складае 10 сутак.

У суботу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў тэлеканалу ТВЦ, што Саўчанка будзе адбываць свой тэрмін і ніякіх рашэнняў наконт яе абмену пакуль няма.

У мінулы аўторак Надзею Саўчанка асудзілі на 22 гады калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы яе вінаватай у спрычыненасці да забойства двух расійскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 года. Па абвінавачанні ў незаконным перасячэнні расійскай мяжы ёй прызначаны штраф у памеры 30 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі