“Нацыянальная ідэя мусіць увасабляць не Беларусь мінулую, а Беларусь будучыні”

02/08/2018 - 12:43

За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць ні грамадзянская , ні экспертная супольнасць. Але, чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць яе.

Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму ― “Ідэя Х”. Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.

У якасці гасцей, якія дапамагаюць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць раз на тыдзень.

2 жніўня ў студыі Еўрарадыё рэкламіст Аляксандр Васілевіч.

Слухаць ці спампаваць падкаст праграмы ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі