Нацбанк не будзе ўлічваць расійскі рубель у золатавалютных рэзервах

14/06/2017 - 10:56

Нацбанк Беларусі адмаўляецца ад нацыянальнай метадалогіі падліку золатавалютных рэзерваў і пераходзіць на метадалогію МВФ. Дагэтуль на працягу 13 гадоў выкарыстоўваліся дзве метадалогіі. Але з 1 ліпеня будзе ўжывацца толькі стандарт Міжнароднага валютнага фонда.

Беларускія ЗВР у нацыянальным вызначэнні заўжды былі большыя, чым паводле метадалогіі МВФ. Гэта адбывалася не ў апошнюю чаргу таму, што нацыянальны стандарт дазваляе залічваць у золатавалютныя рэзервы сумы ў расійскіх рублях.

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, асноўная розніца паміж метадалогіямі — уключэнне ў склад міжнародных рэзервовых актываў у нацыянальным вызначэнні актываў у каштоўных металах, адрозных ад манетарнага золата, каштоўных камянёў, актываў у валютах, якія фонд не разглядае ў якасці рэзервовых. Больш падрабязна глядзіце тут.

На 1 чэрвеня 2017 года ЗВР Беларусі па метадалогіі МВФ складалі 5 млрд 238 млн 900 тысяч долараў ЗША ў эквіваленце. Па нацыянальнай метадалогіі сума на $365,2 млн большая.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі