На праўладным мітынгу “Беларусь за Расію” адбыліся затрыманні

01/05/2022 - 09:56

Як мінімум два чалавекі затрымалі падчас мітынгу “Беларусь за Расію” 30 красавіка, паведамляюць праваабаронцы.

Сярод затрыманых — Кацярына Шыцікава.

Калі яна з сябрамі праходзіла міма мітынгу, то пачала спрачацца з адной удзельніцай. Потым да яе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Кацярыну выклікалі ў Цэнтральны РУУС на размову, пасля якой яе не выпусцілі, — пішуць праваабаронцы.

У Мінску адбыўся мітынг “у падтрымку Расіі”. Невялікая група людзей з дзяржаўнымі, савецкімі і расійскімі сцягамі сабралася на плошчы Незалежнасці. Яны прайшлі маршам па горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі