На месцы здарэння / t.me/skgovby
Трагедыя адбылася 1 верасня на каналізацыйна-помпавай станцыі філіяла "Калінкавічыводаканал" прадпрыемства "Гомельводаканал". Брыгада праводзіла планавыя работы і ачышчала "кошыкі-пасткі" ад бытавога смецця. У нейкі момант 44-гадовы начальнік участка і двое слесараў 43 і 37 гадоў перасталі выходзіць на сувязь. Калега, які прыехаў на месца, знайшоў іх асабістыя рэчы і ліхтарык, які плаваў у шахце. На месца выклікалі ратавальнікаў МНС, якія дасталі целы трох мужчын.
Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння з удзелам спецыялістаў МНС, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і інспекцыі па ахове працы. З каналізацыйнай шахты ўзялі пробы паветра і сцёкавых вод, а таксама канфіскавалі дакументы па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Каб усталяваць дакладную прычыну смерці, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.
Следчае ўпраўленне УСК па Гомельскай вобласці праводзіць праверку. Следчыя высвятляюць усе абставіны трагедыі, а таксама прычыны і ўмовы, якія маглі прывесці да гібелі работнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут