Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё
Размовы пра непазбежнасць сутыкнення краін ЕС і НАТА з імперскімі амбіцыямі Расіі — у выглядзе альбо тэрарыстычных атак, альбо наўпроставага ваеннага ўварвання на тэрыторыю адной (ці некалькіх) краін — не сціхаюць апошнія колькі гадоў. Але ў апошнія месяцы яны набылі асабліва пагрозлівыя інтанацыі: чакаюць атак БПЛА альбо тэрарыстаў на аб’екты ваеннай і крытычнай інфраструктуры краін ЕС, нападу на адну з краін Балтыі, адкрыцця другога фронту з Украінай і гэтак далей. Варыянтаў шмат. А пакуль гэтага не здарылася, суседзям Беларусі даводзіцца супрацьстаяць нелегальнай міграцыі, кантрабандзе, агентам спецслужбаў і рэагаваць на затрыманне ў Беларусі сваіх грамадзян. Так, у канцы жніўня ў Беларусі быў затрыманы і асуджаны за “спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці” 27-гадовы грамадзянін Літвы Дэйвідас Станулявічус (Deividas Stanulevičius).
Ці толькі нелегальным мігрантам даюць дарогу на тэрыторыю Літвы праз падземныя тунэлі з Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка на саўдзел у расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Што можа прымусціь Літву змяніць сваю пазіцыю адносна санкцый на транзіт беларускага калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут