Танк ад фабрыкі "Палессе"
Латвія забараніла ўвозіць з Беларусі і Расіі кнігі, газеты, адзенне, абутак і цацкі. Забарона распаўсюджваецца не толькі на прамыя пастаўкі, але і на тавары, якія дастаўляюцца ў Латвію праз трэція краіны.
У латвійскім урадзе заявілі, што мера павінна абараніць нацыянальную бяспеку, скараціць магчымасці Беларусі і Расіі атрымліваць даходы ад экспарту, а таксама абмежаваць распаўсюд расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў у краіне.
Пры гэтым беларускія і расійскія тавары па-ранейшаму можна транзітам перавозіць праз тэрыторыю Латвіі ў іншыя краіны Еўрасаюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут