Так праходзіў Пакроўскі фэст у Мінску / MAYDAY
Падчас Пакроўскага фестывалю ў Мінску працаваў стэнд "Дапамога Данбасу". Сам фэст праходзіў у праваслаўным духоўна-асветніцкім цэнтры "Каўчэг", пішуць праваабаронцы з MAYDAY.
Цэнтр "Каўчэг" працуе пры Свята-Елісавецінскім манастыры, вядомым сваёй падтрымкай "рускага свету". Пакроўскі праваслаўны фестываль "Радасць" прайшоў з 11 па 18 кастрычніка. Акцыю падтрымаў Мінгарвыканкам і блаславіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Афіцыйнай тэмай фестывалю была заяўлена евангельская гісторыя Марфы і Марыі, сясцёр праведнага Лазара. У праграме былі пазначаныя антыстрэсавая праграма сучаснай мамы, занятак для старшакласніц "Чароўнасць жаноцкасці", гутарка "Сіндром ідэальнай мамы" ды іншае.
Насамрэч, як адзначаюць праваабаронцы, на фэсце працавала Z-выстава і збор сродкаў "Дапамога Данбасу" з "напісаннем лістоў рускім салдатам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут