На мяжы з Літвой стаяць больш за 700 грузавых фураў

21/05/2017 - 09:34

На мяжы з Літвой стаяць болей за 700 грузавых фураў — такія звесткі па стане на 10.00 падае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта. Пераважная большасць чакае выезду з Беларусі: у Катлоўцы — 120, у Каменным Логу — 270, у Беняконях — 139, у Прывалцы — 184 машыны. У параўнанні з учорашнім днём сітуацыя з пропускам грузавікоў істотна не змянілася, але ж пры гэтым цалкам зніклі чэргі легкавых машын.

На беларуска-латвійскай мяжы грузавікоў паменела: 70 машын у Грыгароўшчыне і 40 ва Урбанах.

На беларуска-польскай мяжы істотная чарга толькі ў Брузгах — на выездзе з краіны стаяць 115 фураў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі