На мяжы з Літвой на выезд стаяць амаль 700 фураў

28/11/2016 - 05:51

На мяжы з Літвой працягваюць стаяць вялізныя чэргі грузавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 8-ю гадзіну раніцы 28 лістапада, у чарзе было крыху менш за 700 аўтамабіляў.

У Катлоўцы ў чарзе стаялі 130 фураў, у Беняконях — 131, у Прывалцы — 110. Найбольшая чарга ўтварылася ў пункце пропуску Каменны Лог: тут у чарзе стаялі 310 аўтамабіляў.

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары ў нядзелю ў чарзе было амаль 750 машынаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі