На матчы брэсцкага “Дынама” і БАТЭ разыграюць аўтамабіль Renault Logan

10/04/2017 - 10:56

У суботу, 15 красавіка, на матчы 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе брэсцкага “Дынама” і БАТЭ разыграюць аўтамабіль Renault Logan 2017-га года. У розыгрышы змогуць паўдзельнічаць заўзятары, якія купяць білет і прыйдуць на стадыён, інфармуе прэс-служба брэсцкага футбольнага клуба, якая змяшчае і правілы гульні.

Як вядома, стадыён “Брэсцкі” змяшчае больш за 10 тысяч чалавек. На нядаўнім кубкавым матчы “Дынама” і БАТЭ прысутнічалі 9200 заўзятараў. У тым паядынку дынамаўцы святкавалі перамогу з лікам 2:0.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі