"На маму было балюча глядзець". Пенсіянерка аддала махлярам 20 тыс. долараў

26/01/2024 - 09:03

Кібермахляры / коллаж Влада Рубанова, Еврорадио

Пенсіянерцы Ганне Мікалаеўне [імя зменена] патэлефанавалі, каб сказаць, што ейная дачка трапіла ў ДТЗ. Да канца размовы жанчына ўжо склала ўсе свае зберажэнні ў пакет і перадала кур'еру каля 20 тысяч долараў.

Вядома, гэтых грошай яна больш не бачыла. А калі разам з дачкой прыйшла пісаць заяву ў міліцыю, следчая ўздыхнула: маўляў, так хацелася, каб хоць адно дзяжурства прайшло без кібермахляроў, якія чарговы раз абабралі пенсіянера.

Мы распыталі дачку Ганны Мікалаеўны пра тое, якімі прыёмамі махлярам удалося ўгаварыць яе маці аддаць грошы. І папрасілі псіхолага даць парады, як не трапіцца на прыёмы тых, хто тэлефануе вам па тэлефоне, каб пакінуць без грошай. А былы кібермахляр паспрабаваў растлумачыць, навошта людзі выбіраюць такі заробак.

 

"На маму балюча было глядзець"

— Працавалі з імі прафесіяналы. І бацьку, і маці патэлефанавалі адначасова, занятыя былі і мабільны, і хатні тэлефоны. Гэта зрабілі для таго, каб я да іх не датэлефанавалася, каб яны не маглі мне ператэлефанаваць і каб нават адзін з адным не маглі абмеркаваць, што адбываецца.

Мурыжылі іх доўга. Схема — стандартная: "Ваша дачка трапіла ў ДТЗ, хтосьці пацярпеў, патрэбныя грошы "адкупіцца", каб не распачыналі крымінальную справу. Нават "мне" слухаўку давалі, і я нібыта плакала і прасіла маму перадаць гэтыя грошы. Мама ў нейкі момант засумнявалася, кажа: дачушка, гэта ж не твой голас! Але на тым канцы провада так упэўнена праз плач яе пераконвалі, што мама паверыла.

Дышите!

Напрыклад, "дыяфрагмальнае дыханне". Пакладзіце адну руку на грудзі, а другую на жывот — так, каб мезенец дакранаўся верху пупка. Свабодна дыхайце так, каб падымалася і апускалася толькі ніжняя рука — верхняя не павінна рухацца. Рабіце ўдых і лічыце пра сябе "раз, два, тры, чатыры". А выдых — крыху павольней на "раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць". Паўтарайце некалькі разоў і сачыце за сваім дыханнем. Атрымалася? Цяпер паспрабуйце выдыхаць праз злёгку растуленыя вусны. Старайцеся рабіць выдых максімальна доўгім.

Цяпер, кажа Таццяна, вы павінны паклапаціцца пра сябе і літаральна ўключыць свае мазгі. Не ўключаецца? Вас агаломшыў званок? Ёсць спецыяльная тэхніка "Якар" — ці "5, 4, 3, 2, 1".

Пакратаць пяць прадметаў рознай фактуры. Цяпер знайдзіце вакол сябе чатыры прадметы рознага колеру. Паспрабуйце пачуць тры розныя гукі. Затым сканцэнтруйцеся на двух пахах вакол сябе. А цяпер паспрабуйце адзін прадмет на смак.

Усё, вы ўключылі свае органы пачуццяў, злучыліся з рэальнасцю і зараз можаце думаць, што рабіць далей.

Усё яшчэ не можаце супакоіцца? Ідзем у ванны пакой і падстаўляем запясці пад халодны струмень вады. На запясцях шмат вен, і прахалодная вада дапаможа супакоіць нервовую сістэму. Памыйце твар халоднай вадой. Увесь гэты час старайцеся дыхаць павольна.

Яшчэ адзін спосаб скінуць напружанне фізічныя практыкаванні. Арганізму трэба перапрацаваць адрэналін і картызол, якія выкідваюцца падчас стрэсу. Пахадзіце па пакоі, выйдзіце з хаты і хутка прайдзіцеся па вуліцы — махляр не хоча, каб вы гэта зрабілі. Зрабіце яму на зло.

Зрабіце лёгкія фізічныя практыкаванні

— Дбаць пра сябе трэба рэгулярна. Сваім кліентам я раю штораніцы рабіць дыхальную тэхніку. Прачнуліся? Пакладзіце адну руку на жывот, а другую — на грудзі. І дыхайце пяць хвілін. Удых і выдых, пяць хвілін назірайце за сваім дыханнем.

І рэгулярна давайце сабе фізічную нагрузку — гэта таксама частка псіхічнага здароўя.

А яшчэ можна прыдумаць "кодавае слова", без ведання якога ашуканцы не змогуць увайсці ў кантакт з вамі ад імя вашых дзяцей.

— Ашуканцы могуць узламаць ваш рахунак, могуць нават падрабіць ваш голас — але калі яны не ведаюць "кодавага слова", яны не змогуць звязацца з вашымі блізкімі ад вашага імені.

І памятайце, ашуканцы абнаўляюць свае "гайды" яшчэ хутчэй, чым мы пішам рэкамендацыі па барацьбе з імі. Таццяна кажа, што зусім нядаўна ейным знаёмым ашуканцы тэлефанавалі "з-за данатаў" і прадстаўляліся супрацоўнікамі міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі