На лекаванне анкалагічных хваробаў трацяць каля траціны бюджэту аховы здароўя

15/06/2016 - 10:45

На лекаванне анкалагічных захворванняў траціцца каля траціны бюджэту аховы здароўя Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынская радыялогіі Алег Суконка 15 чэрвеня ў Мінску. У сталіцы сёння адкрываецца ІХ З’езд анколагаў і радыёлагаў краінаў СНД і Еўразіі, які пройдзе 15-17 чэрвеня.

Суконка адзначыў, што гэта толькі ацэначныя дадзеныя. Па яго словаў, толькі ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі на хіміятэрапію і расходныя матэрыялы выдзяляецца каля 21 мільёнаў долараў. На праграму скрынінгу ў Беларусі запланавана каля 20 мільёнаў долараў штогод. Таксама, паводле спецыяліста, значныя сродкі на лекаванне і прафілактыку раку ідуць з мясцовых бюджэтаў.

У нашай краіне штогод каля 50 тысяч чалавек захворваюць на рак, прычым колькасць выяўленых хворых кожнага году павялічваецца прыкладна на 1200 чалавек. Большая частка пацыентаў анкацэнтраў — людзі ва ўзросце 50-70 год, або 70% захварэлых.

Алег Суконка таксама нагадаў, што значна болей шансаў вылекавацца ў тых, у каго рак выявілі на ранняй стадыі. Пры гэтым запушчаная форма хваробы не толькі адбірае шансы на жыццё, але дарагая ў лекаванні — хіміятэрапія хворага ракам ІІІ-ІV стадыі абыходзіцца РНПЦ прыкладна ў 10 тысяч долараў штомесяц, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі