На канцэрт Макса Коржа ў Бухарэсце сцягнулі ў 14 разоў больш сілавікоў, чым на Metallica

23/05/2026 - 10:31

Выступ адбудзецца 23 траўня / onliner.by

У Бухарэсце 23 траўня пройдзе канцэрт беларускага выканаўцы Макса Каржа. Сталіца Румыніі рыхтуецца да гэтай падзеі нібы да аблогі. Ахоўваць арэну і тэрыторыю вакол яе будуць каля дзесяці тысяч паліцэйскіх, жандараў і супрацоўнікаў спецслужбаў.

Як адзначае румынскі партал b365, перад канцэртам гурта Metallica тыдзень таму ў Бухарэсце было разгорнута ў 14 разоў менш сілавікоў, хоць наведнікаў таго выступу было больш. У разы меншая колькасць праваахоўнікаў працуе і на футбольных матчах.

З 42 тысяч прададзеных білетаў толькі 3 тысячы набылі ў Румыніі, астатнія — у іншых краінах, пераважна ва Украіне, Польшчы, Малдове і Германіі.

У Варшаве канцэрт Каржа суправаджаўся беспарадкамі ў горадзе напярэдадні выступу, а пачатак быў адкладзены праз паводзіны часткі аўдыторыі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі