На Гаваях прынялі пастанову аб штрафах для “смартфонных зомбі”

30/07/2017 - 09:55

На Гаваях увялі пастанову супраць “смартфонных зомбі”. Ганалулу стаў першым буйным амерыканскім горадам, які забараніў пешаходам глядзець у тэлефоны, пісаць паведамленні і выкарыстоўваць лічбавыя прыстасаванні пры пераходзе праз праезную частку.

Забарона набудзе моц у кастрычніку. Новы закон павінен знізіць колькасць траўмаў і смяротных выпадкаў пры “няўважлівай хадзьбе”.

Парушальнікаў будуць штрафаваць на суму ад 15 да 35 долараў. У выпадку паўторных парушэнняў штраф можа вырасці да 99 долараў. Выключэнне — званкі ў экстраныя службы, за іх караць не будуць.

Паводле звестак амерыканскіх уладаў, інцыдэнты з пешаходамі, якія адцягваюць увагу на мабільныя тэлефоны, прывялі болей як да 11 тысячаў траўмаў у 2000-2011 гадах. Статыстыка за апошнія гады не публікавалася, але, хутчэй за ўсё, яна яшчэ болей сумная, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі