На датэрміновае галасаванне адправілі студэнтку, якой няма 18 гадоў (аўдыё)

08/09/2016 - 11:03

У Баранавічах на датэрміновае галасаванне адправілі студэнтку, якой няма 18 гадоў. Як інфармуе кампанія назірання за выбарамі "Права выбару-2016", здарэнне адбылося ў сераду, 7 верасня, на Баранавіцкай Заходняй выбарчай акрузе № 5 (шосты ўчастак). Стараста групы адправіла студэнтку першага курса мясцовага ўніверсітэта на датэрміновае галасаванне. Дзяўчына прыйшла туды з бабуляй, але не прагаласавала. З імі паразмаўляў адзін з назіральнікаў Мікалай Чарнавус. Ён накіраваў скаргу ў ЦВК — дзень народзінаў у дзяўчыны будзе толькі 10 верасня. Да таго часу яна не мае права галасаваць на выбарах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі