На Беласточчыне стартаваў фестываль беларускай сучаснай культуры "Tutaka”

15/07/2022 - 18:57

15 ліпеня ва ўрочышчы Барык у Гарадку на Беласточчыне стартаваў фестываль беларускай сучаснай культуры "Tutaka” ("Фестываль абуджаных"). Ён з'яўляецца "нашчадакам" колішняга легендарнага "Басовішча". "Tutaka” летась у жніўні прайшоў упершыню.

Як піша racyja.com, арганізатары абяцаюць, што падчас двух фестывальных дзён занятак сабе знойдуць усе: і дарослыя, і дзеці. У праграме фэсту акцыя ў падтрымку палітвязняў у Беларусі, забавы для малых, майстар-класы для ўсіх ахвотных і суботні вечаровы канцэрт, пасля якога рыхтуецца музычны выступ-сюрпрыз.

Гэты і наступныя здымкі — racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі