Вікторыя Азаранка і Даяна Ястрэмская
Вікторыя Азаранка (22-я ў рэйтынгу WTA) выбыла з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка прайграла ў двух сэтах украінцы Даяне Яcтрэмскай (93) — 6:7 (6:8), 4:6. Азаранка была блізкая да выйгрышу першага сэту, але не змагла даціснуць саперніцу. Падобная ж сітуацыя склалася і ў другім сэце.
Пасля завяршэння сустрэчы Ястрэмская напісала на камеры: "Сям'я — гэта мая Украіна".
На Australian Open працягвае выступаць Арына Сабаленка (2). У чвэрцьфінале ў аўторак яна сустрэнецца з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (11).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут