Акцыя ў Амстэрдаме / t.me/viasna96
У Амстэрдаме на акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў сабраліся сотні людзей.
19 верасня на знакамітай верфі NDSM адбыўся маштабны перформанс "A Percussion Piece" ("Удар па цішыні"), піша праваабарончы цэнтр "Вясна". 414 чалавек падняліся на трыбуну ў масках з тварамі беларускіх палітвязняў. Цягам 30 хвілінаў яны ўдзельнічалі ў гукавым перформансе, б'ючы ў рондлі, бляшанкі, вёдры, вечкі ды іншыя побытавыя прадметы.
На кожнай масцы была выява рэальнага чалавека, які знаходзіцца за кратамі. Такім чынам удзельнікі акцыі сімвалічна далі голас тым, каго рэжым Лукашэнкі спрабуе прымусіць маўчаць.
"Гэты праект ніколі не быў толькі пра тое, каб ствараць шум. Ён пра адмову ўспрымаць цішыню як норму", — патлумачылі арганізатары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут