На аэрадроме Бельбек згарэлі тры расійскія самалёты, яшчэ адзін пашкоджаны

17/05/2024 - 07:16

Аэрадром Бельбек пасля ракетнага ўдару / x.com/Maxar

На аэрадроме Бельбек у акупаваным Крыме згарэлі тры расійскія самалёты, яшчэ адзін пашкоджаны. Такую выснову можна зрабіць з дапамогай якасных здымкаў, зробленых са спадарожніка. Мяркуецца, што пасля ўкраінскага ракетнага ўдару згарэлі два знішчальнікі МіГ-31 і адзін Су-27. Пашкоджанні атрымаў адзін МіГ-29. Згарэла і сховішча паліва.

Ракетны ўдар быў нанесены ў ноч з 15 на 16 траўня. Расіяне традыцыйна сцвярджалі, што быццам адбілі атаку — збілі пяць ATACMS.

Генштаб Украіны ў сённяшняй зводцы згадаў толькі два знішчаныя ў мінулыя суткі расійскія самалёты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі