Венгрыя адмовілася разблакаваць крэдыт ЕС для Украіны на 90 млрд еўра

20/03/2026 - 10:27

Віктар Орбан / АР

Лідары Еўрасаюза не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт для Украіны на 90 млрд еўра. Пасля гэтага ЕС звярнуўся ў Еўракамісію з просьбай знайсці магчымасць выплаціць крэдыт Украіне. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на заяву канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца.

Мерц назваў дзеянні венгерскага прэм'ера Віктара Орбана беспрэцэдэнтным "актам сур'ёзнай нелаяльнасці". У каментары журналістам пасля саміту лідараў ЕС у Бруселі 19 сакавіка ён адзначыў: "Гэта не пройдзе бясследна".

Лідары Еўрасаюза, як паведаміў старшыня Еўрапейскага савета Антоніу Кошта, асудзілі паводзіны Венгрыі. Сам ён ацаніў пазіцыю краіны як шантаж. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паабяцала, што Кіеў атрымае абяцаныя сродкі "тым ці іншым чынам", адзначае Бі-Бі-Сі.

Крэдыт для украіны на 90 млрд еўра быў узгоднены яшчэ ў 2025 годзе. Аднак для яго выдзялення патрабуецца падтрымка ўсіх краін ЕС, а Венгрыя блакуе такое рашэнне.

Орбан патрабуе, каб Украіна аднавіла пастаўкі расійскай нафты па трубаправодзе "Дружба", які спыніў працу ў студзені 2026-га. Афіцыйны Кіеў заяўляе, што транзіт нафты прыпынены ў сувязі з пашкоджаннем трубаправода пасля расійскай атакі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі