МЗС Беларусі афіцыйна запрасіў Ілана Маска ў Мінск для тэставання сервісу аўтаномнага таксі — Robotaxi. Запрашэнне з'явілася ў Twitter-акаўнце знешнепалітычнага ведамства. Вядомы амерыканскі бізнесмен пакуль не даў адказу на прапанову.
22 красавіка заснавальнік Tesla заявіў, што сервіс беспілотнага таксі ён плануе запусціць у 2020 годзе. У яго планах выпуск на дарогі 1 мільёна Robotaxi, аўтамабіляў без руля і педаляў.