Затрыманне журналістаў 27 жніўня / "Наша ніва"
Міністэрства замежных спраў Аўстрыі і кіраўніцтва Бі-бі-сі асуджаюць пераслед журналістаў у Беларусі. Адпаведныя заявы з'явіліся ў іх афіцыйных акаўнтах ў Twitter.
"Аўстрыя асуджае гэтую абуральную спробу стрымаць аб'ектыўнае асвятленне падзей і заклікае ўлады Беларусі неадкладна спыніць пераслед журналістаў", — напісаў МЗС Аўстрыі.
А Бі-бі-сі "самым рашучым чынам асуджае гэта падаўленне незалежнай журналістыкі і заклікае ўлады Беларусі адклікаць сваё рашэнне і дазволіць журналістам працягваць выконваць сваю працу".
Раней амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла пераслед і затрыманне журналістаў у нашай краіне. Раніцай 29 жніўня стала вядома, што замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі. Рашэннем міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму іх акрэдытацыі ў МЗС анулююцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.