Мытня атрымае доступ да звестак пра банкаўскія рахункі беларусаў

14/06/2021 - 19:39

Банкі будуць даваць мытным органам звесткі аб рахунках, электронных кашальках альбо рэштках грошай (у тым ліку электронных) на рахунках беларусаў. Адпаведныя нормы змяшчаюцца ў пастанове Дзяржаўнага мытнага камітэта і праўлення Нацбанка ад 25 траўня 2021 г. № 13/136.

На запыты мытнікаў банкі будуць паведамляць звесткі пра здзелкі, аперацыі без адкрыцця рахунку, маёмасць, што знаходзіцца на захоўванні ў банку.

Паведамляецца, што інфармацыя з банкаў у мытню будзе перадавацца на працягу трох працоўных дзён пасля атрымання запыту. 

Пастанова набывае моц з 1 ліпеня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі