Муж і жонка, асуджаныя за "экстрэмісцкую" перапіску, выехалі з Беларусі

10/11/2021 - 10:57

Муж і жонка Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева пакінулі Беларусь і знаходзяцца ў бяспецы. Пра гэта ў сацсетках напісаў вядомы актывіст Андрэй Стрыжак.

"224 сутак на дваіх. Палітвязні Анастасія і Сяргей Крупеніч эвакуяваныя з краіны і цяпер у бяспецы. Працуем далей!"паведаміў Стрыжак.

Анастасію і Сяргея судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх паведамленняў": яны перасылалі адзін аднаму ў прыватнай перапісцы паведамленні з ТГ-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. Іх судзілі восем разоў, не выпускаючы з-за кратаў. Жонка атрымала агулам 111 сутак арышту, муж — 113. Праваабаронцы прызналі Крупенічаў палітвязнямі.

Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", у мужа і жонкі налічвалася паводле прысуду 127 і 126 сутак, але 5 лістапада іх выпусцілі з Акрэсціна без тлумачэння прычын.

Падрабязнасці іх уцёкаў з Беларусі пакуль не вядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі