У аўторак у Беларусі будзе да +16

23/03/2026 - 15:48

Неба, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 24 сакавіка, у Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Пры пераменнай воблачнасці ападкаў не чакаецца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, месцамі будзе да 5 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +10...+16 градусаў.

У сераду, 25 сакавіка, істотных ападкаў не чакаецца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад -3 градусаў па паўднёвым усходзе да +5 градусаў па паўночным захадзе краіны. Удзень тэрмометры пакажуць 13-19 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі