МУС: у нядзелю было затрымана 523 чалавекі, з іх 160 — у Мінску

26/10/2020 - 08:51

У нядзелю, 25 кастрычніка, у Беларусі "за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах" было затрымана 523 чалавекі, з іх 160 — у Мінску, паведамляе МУС. 352 чалавекі былі пакінуты за кратамі для разгляду адміністрацыйных спраў. У праваабаронцаў былі звесткі пра больш за 300 затрыманых.

МУС налічыла 19 пратэстных акцый, аднак не падала агульную колькасцю удзельнікаў. Як вядома, толькі ў Мінску на вуліцы выйшла больш за 100 тысяч чалавек.

Па версіі міліцыі, спецсродкі былі выкарыстаны супраць пратэстоўцаў у сталіцы пасля таго, як яны пачалі кідаць камяні ў службовы транспарт і будынак Цэнтральнага РУУС. Заяўляецца пра 2 пацярпелых АМАПаўцаў. Слёзацечны газ міліцыя выкарыстала ў Гродне і Лідзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі