Большасць новых "экстрэмістаў" — гэта асуджаныя за ўдзел у пратэстах / ілюстрацыйнае фота РІА "Новости"
МУС Беларусі дадало ў свой спіс "экстрэмістаў" яшчэ 143 чалавекі. Большая частка з іх — гэта асуджаныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), адзначаюць праваабаронцы.
У спіс "экстрэмістаў" уключылі ў тым ліку філосафа Уладзіміра Мацкевіча, журналістку Кацярыну Андрэеву, Змітра і Насту Дашкевічаў, братоў Кім і Аляксея Самусенку, блогера Уладзіслава Савіна, візажыстку Вольгу Томіну і Андрэя Маслава — студэнта, які "хацеў дапамагаць Украіне".
Цяпер у спісе "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" ад МУС блізу 850 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут