МУС Беларусі працягвае праверку па справе Данкверта

16/06/2017 - 11:57

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі яшчэ не завяршыла даследчую праверку па справе кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч.

"Праверка не завяршылася. Як толькі завершыцца, мы размесцім інфармацыю, і ўсе пра гэта даведаюцца", — зазначыў кіраўнік прэс-службы ў каментары RNS. Ад дадатковых каментароў наконт праверкі ён адмовіўся.

Справу супраць Данкверта пачалі ў лютым 2017 года. Тады на сваёй прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка даручыў праваахоўным органам пачаць справу на кіраўніка Рассельгаснагляду за тое, што ён неаднаразова абмяжоўваў пастаўкі беларускага харчавання ў Расію. 

У сваю чаргу, Данкверт у інтэрв'ю RNS паведаміў, што лічыць вартым пачаць крымінальную справу на Мінсельгасхарч Беларусі. Па словах расійскага чыноўніка, беларускае ведамства ўхіляецца ад супрацы з Рассельгаснаглядам па выяўленні санкцыйных прадуктаў на межах Беларусі з ЕС і Расіяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі