Місія ААН зафіксавала масавыя забойствы грамадзянскіх асобаў на Данбасе

09/09/2015 - 19:05

Маніторынгавая місія ААН па правах чалавека ва Украіне зафіксавала на Данбасе факты масавых забойстваў цывільных асобаў, выкраданні людзей, катаванні, сэксуальны гвалт, прымусовую працу і вымагальніцтва грошай. Усё гэта здзяйснялі баевікі-сепаратысты.

Пра гэта гаворыцца ў каментары МЗС Украіны ў сувязі з публікацыяй 11-га дакладу Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека пра становішча ў галіне правоў чалавека ва Украіне. Даклад ахоплівае перыяд з 16 траўня да 15 жніўня 2015 года, інфармуе УНІАН.

У дакладзе таксама падкрэсліваецца, што на правы чалавека ў рэгіёне ўплываюць знешнія фактары — пастаўкі з тэрыторыі Расіі ваенных сіл, узбраенняў і боепрыпасаў на Данбас.

Прэзентацыя дакладу маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека пра сітуацыю ва Украіне прайшла 8 верасня ў Жэневе.

Баявыя дзеянні на Данбасе працягваюцца з красавіка 2014 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі